Каляровая схема:
![]() |
На галоўную старонку
Версія для людзей са слабым зрокам
РУС
БЕЛ
![]()
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навіны18/06/2015 У II этапе абласнога конкурсу "Лепшы педагагічны работнік 2015 года у сістэме прафесійнай адукацыі" у намінацыі "Лепшы майстар вытворчага навучання" майстар в\н Буян Ф.У. заняў 2-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. 15/06/2015 У абласным аглядзе тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі УА "Столінскі ДПЛ СВ" у намінацыі "Прыборабудаванне і электроніка" заняла 1‑е месца і ўзнагароджана Дыпломам I ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за распрацоўку і выраб прылады для выпайвання інтэгральных мікрасхем (Клімовіч Н.І.); у намінацыі "Сродкі навучання" заняла 2-е месца і ўзнагароджана Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за распрацоўку і выраб прыбораў сістэмы сiлкавання бензінавага рухавіка (Зубок Я.І.); у намінацыі "Прыборабудаванне і электроніка" заняла 3-е месца і ўзнагароджана Дыпломам III ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за распрацоўку і выраб універсальнай зараднай прылады са светадыёдным пробнікам-індыкатарам і ліхтаром, пераўтваральніка напругі 12\220 пастаяннага току (Мароз I.I., Клімовіч Н.І.); у намінацыі "Дэкаратыўная пластыка" заняла 1-е месца і ўзнагароджана Дыпломам I ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за выраб дэкаратыўных вырабаў "Вавёрка", "Букет" (Мацюх Р.С.); у намінацыі "Дэкаратыўныя вырабы з металу" заняла 2-е месца і ўзнагароджана Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за выраб набору для каміна, дэкаратыўных падставак пад кветкі (Федаровіч Г.С., Зінчук А.В.); у намінацыі "Дэкаратыўныя вырабы з саломкі" заняла 2-е месца і ўзнагароджана Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за выраб "Кнігі-сувенір", кампазіцыі "Кветачніца" у тэхніцы "Інкрустацыя саломкай" (Пашкевіч І.В.); у намінацыі "Кулінарнае мастацтва" заняла 3‑е месца і ўзнагароджана Дыпломам III ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за выраб пано "На плантацыі", кампазіцыі "Кафейная кветка" (Петравец Ж.В.). 09/06/2015 На базе УА "Столінскі ДПЛ СВ" сфарміраваны пункт прыёму асабiстага саставу. Прайшлі практычныя заняткі з разлікам пункта прыёму асабiстага саставу. 05/06/2015 У рэспубліканскім конкурсе інфармацыйна-метадычных распрацовак культурна-дасугавых мерапрыемстваў "Крэон" педагог дадатковай адукацыі Багуцкая Л.П. заняла 3-е месца і ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 03/06/2015 У абласным конкурсе навучальных кабінетаў па прадметах гуманітарнага цыклу "Беларуская мова і літаратура", "Руская мова і літаратура", "Гісторыя" навучальны кабінет па навучальнаму прадмету "Гісторыя" заняў 2-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, заг. кабінетам Заянчкоўская М.А. 22/05/2015 У ХІ абласной алімпіядзе па прававых ведах навучэнец Шыла Іван Іванавіч заняў 3-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. 21/05/2015 Ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" прайшла прома-акцыя "Ёсць заказ на працоўны клас!" Мэта прома-акцыі: фарміраванне ў навучэнскай моладзі арыентацыі на працоўную дзейнасць, як сродак развіцця і самарэалізацыі духоўных і фізічных патрэб, павышэнне прафесійнай і сацыяльнай актыўнасці навучэнцаў у прафесійным самавызначэнні пры выхадзе на рынак працы. Былі запрошаны абітурыенты са школ раёна і ўсе ахвочыя. Адкрыццё акцыі пачалося з уступнага словы дырэктара ліцэя Казубоўскага Р.А. Падчас правядзення акцыі адбылася экскурсія па вучэбна-матэрыяльнай базе ліцэя, машынна-трактарнаму парку з дэманстрацыяй работы тэхнікі, арганізавана дэгустацыя выпечкі, якую падрыхтавалі навучэнцы, што навучаюцца па спецыяльнасці "Грамадскае харчаванне". Таксама была прадстаўлена невялікая канцэртная праграма, у якой прынялі ўдзел навучэнцы ліцэя. Госці маглі пазнаёміцца са спецыяльнасцямі, па якіх вядзецца навучанне ў ліцэі. Майстры в/н і навучэнцы ліцэя паказалі майстар-клас. Таксама выкладчыкі і майстры в/н правялі экскурсіі па навучальных кабінетах і майстэрнях, інтэрнаце і пазнаёмілі рабят з музеем ліцэя, дзе прадстаўлены працы таленавітых навучэнцаў ліцэя. Жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў ролі вадзіцеля розных транспартных сродкаў. 10/05/2015 Навучэнцы і работнікі ліцэя прынялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці, прысвечаным святкаванню Дня Герба і Сцяга Рэспублікі Беларусь. 09/05/2015 Навучэнцы і работнікі ліцэя прынялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці, прысвечаным святкаванню Дня Перамогі. 07/05/2015 На базе УА "Столінскі ДПЛ СВ" адбылося выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх. 06/05/2015 У абласным завочным конкурсе камп'ютарных прэзентацый па замежных мовах "Гісторыя маёй прафесіі" выкладчык нямецкай мовы Салман Святлана Уладзіміраўна заняла 1-е месца сярод выкладчыкаў нямецкай мовы і ўзнагароджана Дыпломам I ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, выкладчык англійскай мовы Васюшко Таццяна Анатольеўна заняла 3-е месца сярод выкладчыкаў англійскай мовы і ўзнагароджана Дыпломам III ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. 05/05/2015 У абласным адкрытым конкурсе прафесійнага майстэрства навучэнцаў і майстроў вытворчага навучання па спецыяльнасці "Тэхналогія зварачных работ" у намінацыі "Механічная зварка ў сумесях актыўных газаў" майстар вытворчага навучання Матвейчук Ігар Мікалаевіч УА "Столінскі ДПЛ СВ" заняў 3-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам III ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Дыпломам Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу за ўдзел у абласным конкурсе. 29/04/2015 У інтэрнаце ліцэя службай МНС былі праведзены вучэнні з мэтай азнаямлення навучэнцаў з планам і правіламі эвакуацыі ў выпадку пажару. 24/04/2015 Адбылася лінейка, прысвечаная памяці пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС. 23/04/2015 У абласным конкурсе прафесійнага майстэрства навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі па прафесіі "Муляр" навучэнец УА "Столінскі ДПЛ СВ" Мароз Данііл заняў 3-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. 13/04/2015 З 20.04.2015 па 24.04.2015 ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" будзе праведзены тыдзень экалогіі і краязнаўства. План правядзення тыдня
![]() 07/04/2015 Ва ўстанове адукацыі былі праведзены мерапрыемствы ў рамках Сусветнага дня здароўя. У 2015 годзе тэма Сусветнага дня здароўя - "Бяспека харчовых прадуктаў". УА "Столінскі ДПЛ СВ" падтрымаў ініцыятыву Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і прыняў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў у рамках Сусветнага дня здароўя. 12/03/2015 У ХIV абласным злёце вынаходнікаў і рацыяналізатараў намеснік дырэктара па ВВР Савашынскі Уладзімір Пятровіч заняў 2-е месца ў конкурсе "Лепшы вучэбна-наглядны дапаможнік" і ўзнагароджаны Дыпломам II ступені ДУ "Дом навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі Брэсцкай вобласці", а навучэнец УА "Столінскі ДПЛ СВ" Царык Вадзім Генадзьевіч заняў 1-е месца ў конкурсе "Свет адкрыццяў" намінацыя "Прыборабудаванне" і ўзнагароджаны Дыпломам I ступені ДУ "Дом навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі Брэсцкай вобласці", каманда УА "Столінскі ДПЛ СВ" заняла 3-е месца ў конкурсе "Агляд вынікаў I этапу" і ўзнагароджана Дыпломам III ступені ДУ "Дом навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі Брэсцкай вобласці". 10/03/2015 У інтэрнаце ліцэя прайшла конкурсна-забаўляльная праграма, прысвечаная дню 8 сакавіка. Асноўныя мэты правядзення мерапрыемства: палепшыць культуру зносін паміж юнакамі і дзяўчатамі; засвоіць прынцыпы павагі, даверу, такту; стымуляваць творчую дзейнасць навучэнцаў. У праграме бралі ўдзел навучэнцы Дранец Юлія, Саўлук Алена, Маiсеева Анастасія. Дзяўчыны ў конкурсах праявілі свае творчыя здольнасці, навыкі прыгатавання салатаў, уменне падаць прыгожую страву, веды кулінарыі і іншыя. Асноўнымі конкурсамі былі: "Прадстаўленне ўдзельніц "Міс інтэрнат", "Самая артыстычная", "Мадэльер", "Цырульнік", "Жаночая логіка", "Спакусніца", "Знаток кулінарыі", "Уборка дома". Пераможцай конкурсу "Міс інтэрнат" стала Маiсеева Анастасія. Віцэ-міс інтэрната стала Саўлук Алена. Міс зачараванне - Дранец Юлія. 23/02/2015 У актавай зале УА "Столінскі ДПЛ СВ" адбыўся вечар, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны і вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан "Гонар і мужнасць!". 21/02/2015 З 16.02.2015 па 20.02.2015 ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" быў праведзены тыдзень ваенна-патрыятычнага і інтэрнацыянальнага выхавання. План правядзення тыдня
19/02/2015 Ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" адбылася сустрэча навучэнцаў 1-3 курсаў з начальнікам упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Брэсцкага аблвыканкама падпалкоўнікам міліцыі Мельнікам А.Д. і старэйшым оперупаўнаважаным групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Столінскага РАУС Дульскім В.М. Начальнік УНіСГЛ УУС Брэсцкага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі А.Д. Мельнік падрабязна азнаёміў навучэнцаў з важнымі аспектамі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2014 года № 6 "Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў". Пры давядзенні дадзенай інфармацыі Аляксандр Дзмітрыевіч акцэнтаваў увагу на зніжэнне мінімальнага ўзросту з 16 да 14 гадоў прыцягнення да крымінальнай адказнасці за збыт наркатычных сродкаў, штрафы за ўжыванне наркатычных сродкаў, спрашчэнне працэдуры дапаўнення пераліку наркатычных рэчываў забароненых да абароту, кантроль за прадаўцамі наркотыкаў праз Інтэрнэт і Адзіную сістэмы ўліку наркаманаў, статыстычныя дадзеныя па рэспубліцы і раёне. Мельнік А.Д. і Дульскі В.М. далі поўныя адказы на пытанні, што цікавяць навучэнцаў ліцэя. Дырэктар УА "Столінскі ДПЛ СВ" абагульнiў сустрэчу, нагадаўшы навучэнцам аб сур'ёзнасці праблемы наркаманіі ў сучасным грамадстве, аб важнасці ўсведамлення сапраўдных каштоўнасцяў жыцця, а таксама заклікаў навучэнцаў весці здаровы лад жыцця. ![]() 15/02/2015 Традыцыйны мітынг-рэквіем з ускладаннем кветак да памятнага знака "Салдатам неабвешчанай вайны" адбыўся ў г. Столін напярэдадні Дня воіна-інтэрнацыяналіста 14 лютага. На мітынг сабраліся воіны-інтэрнацыяналісты з усёй Століншчыны, кіраўніцтва раёна, гараджане. Усклалі вянкі, а таксама хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у Афганістане. У мітынгу прынялі ўдзел педагогі і навучэнцы УА "Столінскі ДПЛ СВ". 15/02/2015 У абласным конкурсе інфармацыйна-метадычных распрацовак культурна-дасугавых мерапрыемстваў "Крэон" педагог дадатковай адукацыі Багуцкая Л.П. узнагароджана Дыпломам I ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ДУ "Дом навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі Брэсцкай вобласці". 14/02/2015 Ва УА "Столінскі ДПЛ СВ" у перыяд з 09.02.2015 г. па 13.02.2015 г. былі праведзены мерапрыемствы ў рамках акцыі "Афганістан, ты наша памяць і боль", прысвечаныя 26-й гадавіне вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з рэспублікі Афганістан. План мерапрыемстваў
14/01/2015 У заключным этапе Рэспубліканскага агляду тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, праведзенага ў 2014 годзе, УА "Столінскі ДПЛ СВ" узнагароджана Дыпломам Міністэрства адукацыі РБ за актыўны ўдзел.
×
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
E-mail: ptu164@brest.by | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||