Каляровая схема:
На галоўную старонку
Навiны
Версія для людзей са слабым зрокам
РУС
БЕЛ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
|
||
Навучальны год 2025-202609/11/2025 Старшы ўчастковы інспектар ІСН Столінскага РАУС маёр міліцыі сумесна са Старшым оперупаўнаважаным ГНіСГЛ Столінскага РАУС маёрам міліцыі Дзенісовіч А.Н. са службовым сабакам правялі рэйд па інтэрнаце. Падчас рэйду былі абследаваны пакоі, у якіх пражываюць навучэнцы. Праведзена размова з навучэнцамі, што пражываюць у інтэрнаце, на прадмет адказнасці за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, папярэджанне курэння, ужывання алкагольных напояў. 16/10/2025 У інтэрнаце прайшоў турнір па шашках і шахматах. Гэтае мерапрыемства ў нашым інтэрнаце арганізоўваецца ўжо не першы год. З кожным годам ахвочых становіцца ўсё больш і больш. Удзел прынялі 28 навучэнцаў. У выніку пераможцамі выйшлі наступныя гульцы па шашках: 1 месца - Шыбіцкі Міхаіл; 2 месца - Наскевіч Аляксандр; 3 месца - Каралеў Аляксей. Вынікі гульні па шахматах: 1 месца - Піваварэвіч Сцяпан; 2 месца - Сімановіч Сяргей.
16/10/2025 Віншаванне ад навучэнцаў інтэрната з Днём Маці. 01/10/2025 Да Дня пажылых людзей у інтэрнаце правялі бліц-апытанне "Мае любімыя бабуля і дзядуля. Іх роля ў маiм жыццi". Вынікі аформілі ў выглядзе насценгазеты.
25/09/2025 Праведзена мерапрыемства адзінага дня бяспекі ў каледжы. 17/09/2025 У інтэрнаце аграрнага каледжа прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства. Мэта: фарміраванне ў навучэнцаў ведаў аб вытоках святкавання Дня народнага адзінства. Навучэнцы ўспомнілі гісторыю ўзнікнення свята, значэнне гэтага свята для нашай краіны, важнасць адзінства беларускага народа для захаванасці незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна. 11/09/2025 Правядзенне паркагаспадарчага дня на тэрыторыі інтэрната. 10/09/2025 У інтэрнаце каледжа прайшла акцыя да Сусветнага дня прадухілення самагубстваў "Жыццё - гэта дзіўны і выдатны свет". У рамках акцыі сярод навучэнцаў інтэрната быў праведзены арт-чэлендж "Малюем мары" і інфарм-дайджэст "Як паводзіць сябе ў цяжкіх сітуацыях". Мэтай акцыі было растлумачыць навучэнцам важнасць пазітыўнага стаўлення да жыцця і дапамагчы ў вызначэнні шляхоў дасягнення найбольш спрыяльнага настрою. 09/09/2025 У інтэрнаце прайшоў вечар, прысвечаны першакурснікам. Мерапрыемства было накіравана на азнаямленне навучэнцаў новага набору з традыцыямі і звычаямі жыцця ў інтэрнаце, а таксама на знаёмства аднаго з адным. Вечар прайшоў у сяброўскай атмасферы за кубкам гарбаты. 02/09/2025 У інтэрнаце каледжа прайшла сустрэча з навучэнцамі. Гэтае мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю для новаспечаных навучэнцаў пазнаёміцца з правіламі пражывання і бяспекай у інтэрнаце. Асноўныя моманты сустрэчы: - Правілы пражывання. Выхавацелі падрабязна расказалі аб правілах, якія дапамогуць стварыць камфортную і бяспечную атмасферу для ўсіх навучэнцаў. - Пажарная бяспека. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням пажарнай бяспекі. Навучэнцы даведаліся аб неабходных мерах засцярогі, каб пазбегнуць непрыемных сітуацый. - Электрабяспека. Таксама абмяркоўваліся рэкамендацыі па электрабяспецы, якія забяспечаць бяспечнае пражыванне. Гэтая сустрэча стала важным крокам да фармiравання бяспечнага і прыязнага асяроддзя ў інтэрнаце.
×
|
||
| E-mail: ptu164@brest.by | ||