Каляровая схема:

Шрыфт: Міжлітарная адлегласць: Памер шрыфта: Выявы:

Лагатып
На галоўную старонку Навiны Версія для людзей са слабым зрокам РУС БЕЛ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
"СТОЛІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ
АГРАРНЫ КАЛЕДЖ"

Пяцігодка якасці

Бібліятэка

Дырэктар


Бібліятэкар

Кудрык Ніна Аляксееўна


Фонд (экз) - 24015

Колькасць супрацоўнікаў - 1


Графік працы:

Пн-пт

08:00-17:00

Перапынак на абед:

13:00-14:00

Сб, нд - выходны


Бібліятэка столінскага аграрнага каледжа знаходзіцца на другім паверсе галоўнага корпуса. Займае плошчу 1245 м2, спалучаную чытальную залу і абанемент. У бібліятэку паступае 8 назваў экзэмпляраў газет і 5 назваў часопісаў. Выдаюцца інфармацыйна-рэкламныя буклеты, спісы новых паступленняў, праводзяцца Дні інфармацыі, тэматычныя выстаўкi. Пастаянна дзеючыя выстаўкi: па краязнаўстве, аб праваслаўі, выстаўка пісьменнікаў-землякоў, па генацыдзе. Ажыццяўляецца своечасовае камплектаванне даведачнай, галіновай, вучэбнай літаратуры па агульнаадукацыйных прадметах, якое развіваецца пры цесным супрацоўніцтве з выкладчыкамі і бібліятэкарам. Адным з напрамкаў у рабоце бібліятэкі з'яўляецца захаванне культурнай і духоўнай спадчыны, прыцягнення да чытання навучэнцаў праз выстаўкi, літаратурныя агляды, урокі духоўнасці. Праводзяцца сустрэчы з мясцовымі паэтамі і цікавымі людзьмі. Гэта дае магчымасць навучэнцам атрымаць разнастайную інфармацыю. Да паслуг спісы новых паступленняў, агляды літаратуры.

У бібліятэку паступаюць перыядычныя выданні:

Газеты

  1. Беларускi час
  2. Навiны Палесся
  3. СБ
  4. Рэспублiка
  5. Зара
  6. Настаўнiцкая газета
  7. Сельская газета
  8. Сцяг юнацтва

Часопісы

  1. Адукацыя i выхаванне
  2. Народная асвета
  3. Прафесійная адукацыя
  4. Бiблiятэка прапануе
  5. Зборнiк нарматыўных дакументаў




Твой выбар, выбаршчык

Твой выбар, выбаршчык



Конкурс малюнкаў і выстаўкi да 23 лютага

"Афганістан... Дні, што адышлі ў вечнасць". Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

"Радзіме служыць - званне ганаровае". Да Дня абаронцаў Айчыны і ўзброеных сіл

Конкурс малюнкаў сярод навучэнцаў



"Роднай мовы гук чароўны". Да Мiжнароднага дня роднай мовы

Вiктарына да Дня роднай мовы з навучэнцамi каледжа



Фотазона ў фае каледжа, прысвечаная міжнароднаму дню 8 сакавіка.
Няхай гэты дзень напоўніцца кветкамі, усмешкай, пазітывам і дабром!



Фотазона "Вялікай Перамозе - 80!", размешчаная ў бібліятэцы каледжа.



Выстаўка ў холе каледжа, прымеркаваная да дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэта імкненне абодвух народаў працягнуць традыцыі сваіх продкаў, жыць у міры і згодзе. Яднанне служыць трывалым падмуркам для далейшага супрацоўніцтва і развіцця Саюзнай дзяржавы.



"Я ганаруся сваёй краінай" - фотазона ў каледжы. Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь - важнае свята для кожнага жыхара нашай краіны, даніна памяці героям-вызваліцелям і падзяка тым, хто працуе на карысць Радзімы. У гэты дзень перапаўняюць гонар, радасць і ў той жа час гора і смутак, якім дарагім коштам дасталася нам наша незалежнасць.



У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню дня народнага адзінства, у фае каледжа аформлена тэматычная выстаўка "Дзень народнага адзінства" як сімвал кансалідацыі беларускага народа. Навучэнцы маюць магчымасць пазнаёміцца з кнігамі і газетнымі артыкуламі.



У фае каледжа прайшло мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Навучэнцы і педагогі азнаёміліся з выстаўкай і відэафільмам аб каледжы.



У рамках Тыдня бацькоўскай любвi ў фае каледжа была аформлена яркая фотазона. Усе жадаючыя могуць зрабіць яркія і незабыўныя фатаграфіі.



26 чэрвеня 2026 года ў фае каледжа прайшоў бібліятэчны квілт да Дня моладзі "Будучыня нацыі - у руках моладзі". Навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у стварэнні квілта, карыстальнікі запісвалі свае пажаданні і прымацоўвалі іх да інфармацыйнага стэнда.