Каляровая схема:

Шрыфт: Міжлітарная адлегласць: Памер шрыфта: Выявы:

Лагатып На галоўную старонку Версія для людзей са слабым зрокам РУС БЕЛ 80 гадоў перамогі Лагатып

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
"СТОЛІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ
АГРАРНЫ КАЛЕДЖ"

Год добраўпарадкавання

Новости


08/09/2012


У абласным фестывалі-кірмашы "Дажынкі - 2012" калектыў УА "Столінскі ДПЛ СВ" заняў 3-е месца ў намінацыі "Лепшы сноп і каравай".



14/06/2012


З мэтай абмену вопытам і ўсталявання сяброўскіх адносін 13 чэрвеня 2012 года УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" наведала дэлегацыя работнікаў навукі і адукацыі Ровенскай вобласці (Украіна). У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі, вучэбна-метадычнага цэнтра прафесійнай адукацыі, дырэктары, метадысты ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Ровенскай вобласці ўсяго 29 чалавек.

На беларускай зямлі з хлебам і соллю дэлегацыю сустракалі прадстаўнікі Народнага ансамбля народнай песні "Верасок" на чале з дырэктарам ліцэя Казубоўскім Р.А. У выкананні Народнага ансамбля народнай песні "Верасок" прагучала некалькі беларускіх песень. У ходзе работы дэлегацыі ў ліцэі яе прадстаўнікі наведалі пастаянна-дзеючую выставу дэкаратыўна-прыкладной і тэхнічнай творчасці, агледзелі базу ліцэя, азнаёміліся з працай ліцэя.




28/05/2012


Навучэнец УА "Столінскі ДПЛ СВ" Равуцкі Дзмітрый Міхайлавіч удзельнічаў у рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі па прафесіі "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці" у складзе каманды ад Брэсцкай вобласці і заняў 3-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


Конкурс Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці Дыплом Май


15/05/2012


1150-годдзе Полацка будуць адзначаць з 25 мая па 5 чэрвеня.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 1150-годдзю Полацка, пройдуць з 25 мая па 5 чэрвеня.

Урачыстасці пачнуцца 25 мая канцэртам "Шэдэўры опернага мастацтва ля сцен старажытнай Сафіі". Афіцыйнае адкрыццё святкаванняў "Полацк - мая памяць і гонар" пройдзе на наступны дзень. У яго рамках адбудзецца ўшанаванне лепшых людзей Полацка, у тым ліку ўдастоеных звання "Ганаровы грамадзянін", а таксама канцэрт. Завершацца ўрачыстыя мерапрыемствы 5 чэрвеня у дзень памяці прападобнай Ефрасінні Полацкай - хросным ходам ад Сафійскага сабора да Спаса-Праабражэнскай царквы. Полацк будзе пазіцыянавацца як горад духоўнасці, гэта значыць будзе адбывацца спалучэнне свецкіх і духоўных мерапрыемстваў.

Намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі паведаміў, што мерапрыемствы, прысвечаныя 1150-годдзю Полацка, пройдуць і ў іншых гарадах Беларусі. "У Мінску, абласных цэнтрах будуць арганізаваны выставы, тэатралізаваныя паказы. Пройдуць навукова-практычныя канферэнцыі, у школах запланаваны тэматычныя ўрокі", - сказаў ён. Акрамя таго, святочныя мерапрыемствы будуць праводзіць дыпламатычныя прадстаўніцтвы Беларусі за мяжой для "папулярызацыі Полацка як важнага турыстычнага цэнтра".


ПЛАН

мерапрыемстваў УА "Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці"

па святкаванні ў 2012 годзе 1150-годдзя г. Полацка


№ п/п Мерапрыемствы Тэрміны выканання Адказныя
1. Арганізацыя інфармацыйна-асветніцкай работы па гісторыка-культурнай тэматыцы, прысвечанай 1150-годдзю г. Полацка. 2 квартал 2012 г. Новік Т.В., Заянчкоўская М.А.
Размяшчэнне матэрыялаў на сайце ліцэя. 2 квартал 2012 г. Пашкевіч С.А.
Выпуск спецыяльнай рубрыкі ў газеце "Весткі ліцэя". 2 квартал 2012 г. Рокало I.С.
Выпуск інфармацыйнага бюлетэня. Новік Т.В., Заянчкоўская М.А.
2. "Полацку – 1150!" Завочнае падарожжа - прэзентацыя (для навучэнцаў 1-2 курсаў). 22.05.2012 Васюшко Т.А., Салман С.У.
3. Куратарскія і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя розным аспектам гісторыі г. Полацка і беларускай дзяржаўнасці, помнікам архітэктуры і пісьменства IX–XVII стагоддзяў. Май - чэрвень, верасень - кастрычнік 2012 г. Куратары, майстры, выхавальнікі.

Полацкі сафійскі сабор


03/05/2012


У другім этапе VII рэспубліканскага конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Беларускі Вянок" у конкурсе "Інкрустацыя (аплікацыя) саломкай" навучэнка Харченко Ася Андрэеўна заняла 1-е месца і ўзнагароджана Дыпломам I ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, а навучэнец Дзяжурко Анатоль Ігаравіч у конкурсе "Роспіс па дрэве" заняў 3‑е месца і ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

У абласным конкурсе прафесійнага майстэрства навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі па прафесіі "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці" навучэнец УА "Столінскі ДПЛ СВ" Равуцкі Дзмітрый Міхайлавіч заняў 3-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, у камандным першынстве абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства навучэнцаў і майстроў вытворчага навучання ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі па прафесіі "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці" каманда ліцэя заняла 3-е месца і ўзнагароджана Дыпломам III ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. За высокія паказчыкі ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства па прафесіі "Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці" майстар вытворчага навучання Буян Фёдар Уладзіміравіч узнагароджаны Ганаровай граматай Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза. Равуцкі Дзмітрый Міхайлавіч уключаны ў склад каманды ад Брэсцкай вобласці на рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства па гэтай прафесіі.

У абласной алімпіядзе па прававых ведах навучэнец УА "Столінскі ДПЛ СВ" Сімончык Павел Генадзьевіч заняў 2-е месца і ўзнагароджаны Дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

У абласным фестывалі самадзейнай мастацкай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў намінацыі "Народны харавы калектыў" народны ансамбль народнай песні "Верасок" узнагароджаны Дыпломам III ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, у намінацыі "Саліст-вакаліст акадэмічнага напрамку" педагог дадатковай адукацыі Мельнік Вольга Васільеўна ўзнагароджана Дыпломам I ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.




05/04/2012


У мэтах удасканалення духоўна-маральнага выхавання падлеткаў з 5 красавіка стартавала акцыя "Праваслаўе і маральнасць". У рамках гэтай акцыі ў першы яе дзень з навучэнцамі старэйшых курсаў адбылася сустрэча з настаяцелем храма Пакровы Прасвятой Багародзіцы р.п. Рэчыца протаіерэем Лявонціем. У ходзе сустрэчы была разгледжана тэма "Таінствы і абрады Праваслаўнай царквы". Настаяцель храма Пакровы Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Лявонцій расказаў усім прысутным аб Сямі таінствах Праваслаўнай царквы.

За кароткі час сустрэчы мы закранулі толькі некаторыя пытанні духоўна-маральнага жыцця людзей. Але нашая акцыя толькі пачалася, і мы неаднаразова будзем закранаць гэтыя тэмы згодна плану мерапрыемстваў акцыі, якая працягнецца да 27 красавіка.



17/03/2012


За дасягнутыя поспехі ў абласным туры конкурсу прафесійнага майстэрства, які праходзіў у Баранавічах з 12 па 15 сакавіка, навучэнцаў і майстроў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі па спецыяльнасці "Тэхналогія зварачных работ" навучэнец УА "Столінскі ДПЛ СВ" Дабрынец Віталь Генадзевіч узнагароджаны Дыпломам III ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, а майстры вытворчага навучання Федаровіч Генадзь Станіслававіч і Мацюх Андрэй Мікалаевіч узнагароджаны Пахвальным водгукам упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыях "Газазваршчык" і "Электразваршчык ручной зваркі".




14/03/2012


У адпаведнасці з планам работы ліцэя на 2011/2012 навучальны год у мэтах удасканалення прафесійнай падрыхтоўкі, вызначэння ўзроўню і якасці падрыхтоўкі навучэнцаў 14.03.12 г. праведзены ўнутрыліцэйскі конкурс прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў ліцэя па прафесіі "Кухар".

Па выніках конкурсу журы вызначыла месцы: першае - Мішэпуд Д.О. (39), другое - Лінько Л.А. (39) і Шульжык П.А. (52), трэцяе - Лукша О.А. (52) і Сімончык В.С. (28). Навучэнцы ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і прызамі.


Конкурс Кухар


12/03/2012


З 12.03.2012 г. па 27.04.2012 г. у ліцэі праводзіцца акцыя да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь "Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь".

План мерапрыемстваў:

  • анкетаванне;
  • адкрыты куратарскі час "Сімволіка РБ";
  • тэматычныя інфармацыйныя гадзіны;
  • адзіны дзень інфармавання "Выкананне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян - найважнейшы нацыянальны інтарэс";
  • турнір знатакоў "Мая краіна";
  • агляд ведаў Канстытуцыі і сімволікі РБ у групах;
  • абарона даследчых прац вучнямі гуртка "Ідэалогія і падлетак".

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь