Каляровая схема:

Шрыфт: Міжлітарная адлегласць: Памер шрыфта: Выявы:

Лагатып
На галоўную старонку Навiны Версія для людзей са слабым зрокам РУС БЕЛ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
"СТОЛІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ
АГРАРНЫ КАЛЕДЖ"

Пяцігодка якасці

Дом без пажару

Дом без пажару

У мэтах папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх на тэрыторыі г. Століна, Альшанскага і Вялікамалешэўскага сельскіх выканаўчых камітэтаў у перыяд з 27 па 31 студзеня 2026 года будзе праходзіць спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства "Дом без пажару".

Работнікі МНС правядуць ацэнку супрацьпажарнага стану жылля і раскажуць аб наступствах невыканання правілаў пажарнай бяспекі. Таксама спецыялісты нагадаюць аб недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, аб небяспецы пры курэнні ў месцах для сну і неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых пакоях.

Акцэнт у правадзiмай рабоце будзе зроблены на наведванні домаўладанняў, кватэр грамадзян, найбольш схільных да рызыкі узнікнення пажараў.

Дастукацца да кожнага і растлумачыць важнасць прытрымлівання правіл пажарнай бяспекі - асноўныя задачы запланаванага мерапрыемства.

Памятайце: бяспека вашага дома - у вашых руках! Беражыце сябе і сваіх блізкіх. У выпадку пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары 101 або 112.