Каляровая схема:

Шрыфт: Міжлітарная адлегласць: Памер шрыфта: Выявы:

Лагатып На галоўную старонку Версія для людзей са слабым зрокам РУС БЕЛ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
"СТОЛІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ
АГРАРНЫ КАЛЕДЖ"

Год якасці

2024 год - Год якасці

Год якасці

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 375 "Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці".

Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання у грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцці датычнасці да будучыні краіны.

У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівае і прадуманае стаўленне да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць да ўсеагульнай карысці. Прыярытэтную ўвагу плануецца надаць фарміраванні ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрую адукацыю, культурны вольны час).


Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.11.2023 № 375 "Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці"
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2024 № 21 "Аб Дзяржаўным знаку якасці"
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2024 № 41 "Аб рэспубліканскім плане мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці"
ПЛАН мерапрыемстваў па правядзенні ў цэнтральным апараце Нацыянальнага статыстычнага камітэта ў 2024 годзе Года якасці
Рэалізацыя мерапрыемстваў па правядзенні ў цэнтральным апараце Нацыянальнага статыстычнага камітэта ў 2024 годзе Года якасці



02/04/2024


У актавай зале каледжа для навучэнцаў 1-2 курсаў выкладчыкам гісторыі, кіраўніком ваенна-патрыятычнага выхавання Януком А.В. быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.




26/03/2024


Навучэнцы групы № 297 наведалі выставу "Століншчына сёння. Можам і робім!", арганізаванай у Столінскім краязнаўчым музеі, дзе была прадстаўлена прадукцыя, якая выпускаецца прадпрыемствамі Столінскага раёна. Юнакi з цікавасцю агледзелі прадукцыю ТАА "Рольнік", ААТ "Давыд-Гарадоцкі электрамеханічны завод", ААТ "Торфапрадпрыемства Глінка", філіяла ААТ "Берасцейскі пекар" Давыд-Гарадоцкі хлебазавод, ААТ "Гарынскі КБМ", а таксама праслухалі інфармацыю аб прадпрыемствах.




25/03/2024


Прадстаўнікі каледжа прынялі ўдзел у раённым мерапрыемстве "Дзень прафарыентацыі навучэнцаў", якое праводзілася на базе ДУА "Сярэдняя школа № 4 г. Століна".




23/03/2024


Праведзены мерапрыемствы ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі "Я выбіраю прафесію".




22/03/2024


Прадстаўнікі каледжа прынялі ўдзел у раённым мерапрыемстве "Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі", якое праводзілася ў сельскім Цэнтры культуры і вольнага часу аг. Альшаны.




22/03/2024


У г. Брэсце прайшоў абласны конкурс прафесійнага майстэрства па прафесіі "КУХАР" сярод навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, у якой навучэнка каледжа Сімончык Аліна Мікалаеўна заняла 3-е месца і была ўзнагароджана Дыпломам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Сертыфікатам удзельніка абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў устаноў сярэдне-спецыяльнай адукацыі па прафесіі "КУХАР".




21/03/2024


Для навучэнцаў груп 3 курса і ТУ выкладчык Янук А.В. правёў у актавай зале адзіны ўрок "Сёстры Хатыні". Навучэнцы пазнаёміліся з трагічнымі старонкамі гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.




19/03/2024


Для навучэнцаў 1 і 2 курса выкладчык Гашчук Р.Я. у актавай зале правёў інфармацыйную гадзіну па правілам дарожнага руху "Правы і абавязкі пешахода".




14/03/2024


Для навучэнцаў 1 i 2 курсаў у актавай зале была праведзена Адзіная інфармацыйная гадзіна "Канстытуцыя - 30 лет асноўнаму закону".

Навучэнцы даведаліся аб гісторыі стварэння і зменах, унесеных у Канстытуцыю, пазнаёміліся з правамі і абавязкамі грамадзян Беларусі, прапісанымі ў Канстытуцыі.

Праверыць атрыманыя веды навучэнцы маглі, прайшоўшы віктарыну на веданне Канстытуцыі.




23/02/2024


Старшынёй раённага камітэта прафсаюзаў Семенюком У.М. ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны граматы абласнога камітэта прафсаюзаў навучэнцам 3 курса Жакуну Арцёму і Бурда Аляксею за добрую паспяховасць у вучобе і актыўную дзейнасць у грамадскім і культурным жыцці каледжа.




15/02/2024


Адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 35-й гадавіне вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Рэспублікі Афганістан. Педагагічныя работнікі, а таксама навучэнцы прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Кветкі да памятнага знака "Салдатам неаб'яўленай вайны" усклалі навучэнцы навучальнай групы № 24 Дубойская Марына і Дорошко Адам.




14/02/2024


У рамках дэкады ваенна-патрыятычнага і інтэрнацыянальнага выхавання навучэнцаў у Столінскім дзяржаўным аграрным каледжы выкладчыкам дапрызыўнай падрыхтоўкі, старшынёй Столінскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі Саюз Афіцэраў" капітанам у адстаўцы Шыла В.В., сумесна з бібліятэкарам каледжа Кудрык Н.А. была арганізавана фотавыстава "Маю гонар служыць табе, Беларусь!", у аснову якой увайшлі фатаграфіі выпускнікоў каледжа - удзельнікаў ваенна-патрыятычнага аб'яднання "Армеец", якія служаць ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і іншых воінскіх фарміраваннях, а таксама знаходзяцца ў запасе. Арганізаваў і кіруе аб'яднаннем "Армеец" Шыла В.В. Акрамя таго, бібліятэкарам каледжа была арганізавана "Кніжная паліца", прысвечаная 35-й гадавіне вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Рэспублікі Афганістан, а таксама арганізавана выстава віншавальных паштовак да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.




03/02/2024


У ДУА "Сярэдняя школа № 4 г. Століна" адбыліся спаборніцтвы па кулявой стральбе паміж першаснымі арганізацыямі ДТСААФ. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды школ Столінскага раёна і г. Століна. Прызёрам у асабістым першынстве сярод юнакоў уручыў граматы выкладчык дапрызыўнай падрыхтоўкі каледжа, старшыня Столінскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі Саюз Афіцэраў" к-н у адстаўцы Шыла Віктар Вячаслававіч.




18/01/2024


У рамках адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча з начальнікам СПіЎГ Столінскага РАНС Сімончыкам А.В., на якой разглядаліся пытанні Адзінага дня галасавання і бяспекі жыццядзейнасці ў перыяд зніжэння тэмператур і галалёдзіцы. Сацыяльным педагогам Марчанка Г.К. падрыхтавана інфармацыя аб станаўленні МНС у Рэспубліцы Беларусь.